Мінадукацыі і праваслаўная царква падпісалі праграму супрацоўніцтва

Міністэрства адукацыі і Беларуская праваслаўная царква падпісалі праграму супрацоўніцтва на 2015-2020 годы, паведамляе афіцыйны партал БПЦ.

Дакумент падпісалі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі і міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў. Як лічыць міністр, без традыцыйных хрысціянскіх каштоўнасцяў не было б ні беларускай нацыянальнай сістэмы адукацыі, ні беларускай дзяржаўнасці.

У часе паседжання каардынацыйнага савету была прадстаўленая справаздача аб выкананні праграмы супрацоўніцтва паміж Міністэрствам адукацыі і БПЦ на 2011-2014 гады. Апроч таго, адбылася прэзентацыя вучэбна-метадычнага комплексу для правядзення факультатыўных заняткаў “Асновы праваслаўнай культуры” ў І-ІV класах установаў агульнай сярэдняй адукацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі