Мінабароны Расіі заявіла аб поўным кантролі над Аўдзееўкай

Аўдзееўка цяпер / Getty Images

Аўдзееўка цяпер / Getty Images / Getty Images

Мінабароны Расіі заявіла аб поўным кантролі над Аўдзееўкай — горадзе ў Данецкай вобласці, які ў суботу па рашэнні галоўнакамандуючага пакінула ўкраінская армія. У паведамленні таксама гаворыцца, што падраздзяленні расійскай групоўкі войскаў "Цэнтр" прасунуліся наперад на гэтым участку лініі фронту на 8,6 км.

Агульную плошчу захопленай украінскай тэрыторыі ў раёне Аўдзееўкі расійскія вайскоўцы ацэньваюць у 31,75 квадратных кіламетраў. Напярэдадні расіяне сцвярджалі, што пасля заявы аб выхадзе з Аўдзееўкі некаторыя ўкраінскія байцы працягвалі хавацца на тэрыторыі вялізнага коксахімічнага завода.

Па словах галоўнакамандуючага УСУ Аляксандра Сырскага, яго войскі пакінулі горад, каб пазбегнуць акружэння і смерцяў пасля некалькіх месяцаў жорсткіх расійскіх атак.

Раней СМІ са спасылкай на крыніцы ў Крамлі паведамлялі, што перад расійскім войскам стаяла задача любой цаной захапіць Аўдзееўку да прэзідэнцкіх выбараў у Расіі, каб прадэманстраваць поспехі Пуціна напярэдадні яго перавыбрання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі