Мінабароны Расіі сцвярджае, што ў аўторак здаліся 694 абаронцы "Азоўсталі"

Мінабароны Расіі сцвярджае, што ў аўторак здаліся 694 абаронцы "Азоўсталі"

Мінабароны Расіі сцвярджае, што ў аўторак здаліся 694 абаронцы "Азоўсталі". Сярод іх было 29 параненых. З 16 траўня расіяне налічылі 959 украінскіх байцоў, якія здаліся ў палон у Марыупалі. Сярод іх было 80 параненых (51 чалавек шпіталізаваны ў бальніцу Новаазоўска).

17 траўня ўкраінскіх байцоў, якія склалі зброю, з Марыупаля на аўтобусах адвезлі пад канвоем у папраўчую калонію пад Данецк. Там іх збіраюцца дапытваць супрацоўнікі СК РФ.

Украінскі бок па-ранейшаму сцвярджае, што вядуцца перамовы аб абмене байцоў з "Азоўсталі" на расійскіх ваеннапалонных.

Лідар азоўскага руху Андрэй Білецкі заклікае ўстрымлівацца ад каментароў і ацэнак апошніх падзей у Марыупалі, каб не нашкодзіць выратаванню ўкраінскіх байцоў. Ён сцвярджае, што касцяк абаронцаў па-ранейшаму са зброяй знаходзіцца на сваіх пазіцыях. Колькі іх засталося і якія будуць далейшыя дзеянні, невядома.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі