Мінабароны правяло зверку даных 85% ваеннаабавязаных

Аляксандр Шальпук / СТБ
Аляксандр Шальпук / СТБ

Больш за 85% ваеннаабавязаных у Беларусі прайшлі другі этап зверкі ўліковых даеных. Такую лічбу ў эфіры тэлеканала СТБ назваў прадстаўнік Генштаба Узброеных сіл Аляксандр Шальпук.

"У цяперашні час у Беларусі завяршаецца другі этап праверкі уліковых даных ваеннаабавязаных. Больш за 85% грамадзян з ліку ваеннаабавязаных ужо завяршылі гэтыя мерапрыемствы", — заявіў ён.

Таксама Шальпук расказаў пра мабілізацыйныя прадпісанні, якія выдаюць беларусам у ваенкаматах. Па ягоных словах, гэты дакумент не абмяжоўвае людзей у пераездах ці чымсьці яшчэ. Шальпук запэўнівае, што такія прадпісанні атрымліваюць далёка не ўсе беларусы.

"З'яўляецца дакументам, які кажа грамадзяніну, што ён у адпаведнасці са сваёй ваенна-ўліковай спецыяльнасцю, якую ён мае, замацоўваецца за канкрэтным вайсковым падраздзяленнем у канкрэтнай вайсковай часці. Гэтыя прадпісанні выдаваліся і раней вайсковымі камісарыятамі, але ў сувязі з тым, што мерапрыемствы па зверцы зараз праходзяць у больш кароткі тэрмін, а не на працягу года, як гэта раней рабілі вайсковыя камісарыяты, то ў нашых грамадзян склалася ілжывае ўражанне, што гэтае Прадпісанне атрымліваюць усе, хто прыбывае ў ваенны камісарыят. Гэта няправільна. Гэтыыя прадпісанні выдаюцца абмежаванаму колькасці ваеннаабавязаных", — адзначыў ён.

Журналістка СТБ запыталася пра тое, што некаторыя ваеннабавязаныя атрымліваюць прадпісанні чырвонага колеру, а іншыя — белага.

"Белыя не адносяцца да ваеннаабавязаных. А вось чырвоныя... Ну, гэта колер проста, проста чырвоны колер", — адказаў Шальпук.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі