Мінабароны абвяргае спробу самагубства ў Слоніме: салдат наўмысна параніў сябе

Мінабароны абвяргае спробу самагубства ў Слоніме: салдат наўмысна параніў сябе

15 ліпеня з'явілася інфармацыя пра спробу самагубства ў 11-й механізаванай брыгадзе ў Слоніме, якая адбылася ўдзень 13 ліпеня. Нібыта салдат тэрміновай службы, прызваны ў войска ў лістападзе 2018-га, парэзаў сабе вены на руках. Але іншыя вайскоўцы гэта заўважылі і хлопца выратавалі.

Прэс-служба Мінабароны адрэагавала праз 35 хвілінаў — таксама ў Telegram. Сцвярджаецца, што інфармацыя пра спробу самагубства не адпавядае сапраўднасці. У дачыненні вайскоўца тэрміновай службы могуць распачаць крымінальную справу за наўмыснае нанясенне сабе цялеснага пашкоджання (пакаранне па такім артыкуле прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да сямі гадоў).

Вайсковае ведамства сцвярджае, што хлопец "дэманстрацыйна нанёс сабе некалькі драпін рук, якія не ўяўляюць небяспеку для жыцця". Цяпер праводзіцца праверка, падчас якой высвятляецца, ці ёсць падставы для распачацця справы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі