Мінабароны пра сняданак рэзервіста: Ніхто галодным не застанецца

Мінабароны пра сняданак рэзервіста: Ніхто галодным не застанецца

Міністэрства абароны адказала на фатаграфію сняданку рэзервіста, якая шырока абмяркоўваецца ў сацсетках. Прэс-сакратар ведамства Уладзімір Макараў тлумачыць сціплы сняданак часовымі складанасцямі і завярае, што галоднымі “партызаны” (так у войску называюць рэзервістаў) не застануцца:

Мінабароны пра сняданак рэзервіста: Ніхто галодным не застанецца

"Усе прызваныя на зборы пастаўленыя на катлавое забеспячэнне ў вайсковай частцы і сілкуюцца па норме адзінага агульнавайсковага пайка, бясплатна. Калі часовыя цяжкасці і былі, дык запэўніваю вас — ніхто галодным не застанецца. З кожным такім выпадкам будзем разбірацца".

Рэзервісты скардзіліся таксама на тое, што ім выдавалі позву проста на працы і адтуль жа забіралі на зборы. Прэс-сакратар Мінабароны адказвае на прэтэнзіі, што гэта адзіны спосаб праверыць мабілізацыйную здольнасць арміі:

"Неабходна разумець, што падчас праверкі баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці, якая ажыццяўляецца цяпер, тэрміны абвяшчэння яўкі і адпраўкі вызначаюцца планамі мабілізаванасці. Адпаведна, пасля ўручэння позвы грамадзянін можа быць накіраваны ў вайсковую частку ў лічаныя гадзіны. Ці можна праверыць выніковасць ваеннай арганізацыі іншым шляхам? Можна. Падчас рэальнай вайны", — тлумачыць Уладзімір Макараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі