Вы тут

Мінабароны Польшчы: беларусы забяспечылі мігрантаў святлошумавымі гранатамі

Атака мігрантаў на пераходзе Брузгі-Кузніца / кадр з відэа

Мінабароны Польшчы заяўляе, што мігранты падчас сённяшняй атакі былі ўзброеныя святлошумавымі гранатамі. У ведамстве кажуць, што яны атрымалі іх ад беларускіх службаў.

15 лістапада на пераходзе Брузгі-Кузніца мігранты з беларускага боку пачалі кідаць камяні ў бок польскіх вайскоўцаў і паспрабавалі прарвацца на тэрыторыю Польшчы. У адказ палякі выкарысталі вадамёт і слезацечны газ. Таксама хтосьці выкарыстаў святлошумавыя гранаты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.