Мінабароны Беларусі паведаміла пра "нарошчванне сіл супрацьпаветранай абароны"

У канцы мінулага года з РФ у Беларусь прыбылі ЗРК "Тор-М2К" / Мінабароны РБ
У канцы мінулага года з РФ у Беларусь прыбылі ЗРК "Тор-М2К" / Мінабароны РБ

Мінабароны Беларусі паведаміла пра "нарошчванне сіл супрацьпаветранай абароны". Яны не называюцца беларускімі, паколькі ўваходзяць у склад "рэгіянальнай групоўкі войскаў Беларусі і Расіі".

"Зенітныя ракетныя падраздзяленні высунуліся ў прызначаныя раёны і заступілі на баявое дзяжурства", — паведамляе прэс-служба Мінабароны РБ. Можна меркаваць, што гэтыя раёны знаходзяцца на поўдні нашай краіны каля мяжы з Украінай.

Таксама ў сераду было паведамлена, што адно з падраздзяленняў 11-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады (яна дыслакуецца ў Слоніме) "здзяйсняе марш у прызначаны раён". Гэта таксама можа быць поўдзень краіны, альбо захад.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі