Вы тут

Мінабароны 11 гадоў набывала феерверкі без тэндараў: чаму?

Следчы камітэт

Міністэрства абароны 11 гадоў набывала феерверкі для святочных салютаў без тэндараў. Гэту інфармацыю пацвердзіў Office Life прэс-сакратар галоўнага ўпраўленн ідэалагічнай працы Міністэрства абароны Уладзімір Макараў.

Раней расійская кампанія "Пиро-Росс" заявіла, што беларускі бок набываў у іх феерверкі "па вуснай сяброўскай дамоўленасці".

Паводле Мінабароны, існуе пастанова Саўміна ад 22 жніўня 2012 года №778, дзе пазначаныя асаблівасці дзяржзакупак. Згодна з дакументам, такія вырабы трапляюць пад закупку з адной крыніцы (без тэндару). Прычына: "Пиро-Росс" называюць адзінай арганізацыяй, якая вырабляе феерверкі, што пасуюць беларускім армейскім салютным устаноўкам.

Увечары 3 ліпеня падчас святочнага салюта на Дзень Незалежнасці ўзарваліся салютныя ўстаноўкі. Асколкі ад іх разляцеліся ў розныя бакі і трапілі ў гледачоў. Адна жанчына загінула, яшчэ 9 чалавек атрымалі раненні.

Заведзеная крымінальная справа, па якой затрыманыя двое падазраваных.