Старшыня Следчага камітэта агучыў асноўную версію выбухаў у Мінску

Старшыня Следчага камітэта агучыў асноўную версію выбухаў у Мінску

Старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч агучыў асноўную версію выбухаў у Мінску — няякасныя феерверачныя вырабы, якія выкарысталі падчас святочнага салюту (пра іншыя версіі, якія адпрацоўваюцца, можна пачытаць тут). 3 ліпеня ў трох месцах з шасці адбыліся выбухі, у выніку былі разбураныя салютавыя ўстаноўкі, у розныя бакі паляцелі аскепкі. Пацярпелі дзесяць чалавек, ад атрыманых раненняў памерла жанчына. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Парушэнне правіл абыходжання з рэчывамі і прадметамі, якія ўяўляюць павышаную небяспеку для навакольных".

"Выпадак выключны, раней такіх сітуацый не фіксавалася,цытуе словы Наскевіча тэлеканал "Беларусь 1". — У якасці асноўнай разглядаецца версія аб тым, што феерверачныя вырабы былі няякаснымі". Па словах старшыні СК, яны расійскай вытворчасці. У сераду выкарыстоўваліся марціры трох калібраў (105, 195 і 310 мм), але праблемы ўзніклі толькі з марцірамі калібра 195.

Іван Наскевіч адзначае, што "усе раненні грамадзянам былі нанесеныя за межамі вызначанага перыметра, пралічыць разлёт у выпадку ўзнікнення няштатнай сітуацыі амаль немагчыма". Прызначаны экспертызы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі