Вы тут

Мільярдэр Джэф Безас злятаў у космас на караблі New Shepard

На Зямлі! / Blue Origin/Handout via REUTERS

Мільярдэр Джэф Безас злятаў у космас на караблі New Shepard, створаным яго кампаніяй Blue Origin. Старт адбыўся з прыватнага касмадрома ў Тэхасе. Палёт працягваўся 11 хвілін. Капсула New Shepard аддзялілася ад ракеты-носьбіта і паднялася на вышыню 106 кіламетраў. Ракета пасля прызямлілася, як і капсула, якая спускалася на парашутах, паведамляе "Бі-Бі-Сі".

Бэзас чакаў гэтага дня 20 гадоў, ад часу стварэння Blue Origin. Сусветныя СМІ пішуць пра "касмічную гонку мільярдэраў". Крыху больш за тыдзень таму да мяжы космасу паспяхова здзейсніў палёт заснавальнік Virgin Galactic Рычард Брэнсан. Палёт працягваўся каля гадзіны, але ракетаплан Unity падняўся толькі на 90 км.

New Shepard на ўзлёце / Reuters
Прызямленне на парашуце / Reuters

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.