Мілінкевіч наведвае Лондан

Лідэр аб'яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч сёння адправіўся ў Лондан з чатырохдзённым візітам.
Пра гэта паведаміла прэс-сакратар палітыка Юлія Коцкая. У межах візіту Мілінкевіч плануе правесці перамовы ў Міністэрстве замежных спраў Вялікабрытаніі і парламенце, а таксама сустрэцца з міністрам па справах Еўропы Джэфам Хунам і выступіць па тэлеканале ВВС. З моманту прэзідэнцкай кампаніі 2006 года гэта першая паездка Мілінкевіча ў Вялікабрытанію.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі