Міліцыя шукае адпраўнікоў паведамленняў пра "мінаванне" будынкаў БРСМ

Міліцыя шукае адпраўнікоў паведамленняў пра "мінаванне" будынкаў БРСМ

Міліцыя шукае адпраўнікоў паведамленняў пра "мінаванне" будынкаў Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі, інфармуе ў Telegram прэс-служба МУС. У панядзелак у абласных цэнтрах сапёры праверылі будынкі камітэтаў гэтай грамадскай арганізацыі. Да іх прыязджалі медыкі, ратавальнікі і міліцыянеры, выстаўлялася ачапленне. Аднак пасля некалькіх гадзін праверак ніякіх выбуховых прыстасаванняў не знайшлі.

МУС нагадвае, што за непраўдзівыя паведамленні пра небяспеку прадугледжанае сур'ёзнае пакаранне — да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі