Міліцыя схапіла Алеся Чыгіра перад прыездам Лукашэнкі

У Бабруйску ўвечары 29 траўня затрымалі актывіста Руху “За Свабоду” Алеся Чыгіра. Верагодна, затрыманне апазіцыянера звязанае з прыездам у Бабруйск Аляксандра Лукашэнкі, запланаваным на 31 траўня. Алеся Чыгіра ў ягоны дзень нараджэння схапілі каля дома, калі ён выходзіў з таксоўкі разам з жонкай і дзецьмі. Апазіцыянера завезлі ў РАУС. Па сведчаннях жонкі і палечнікаў, Алеся Чыгіра ў райаддзеле паклалі на падлогу і надзелі кайданкі. Актывісты ўбачылі, як Алеся збіваў супрацоўнік міліцыі, які нядаўна рабіў у яго доме ператрус.

Сёння ў Бабруйску адбываецца суд над Чыгіром: яго вінавацяць у дробным хуліганстве і непадпарадкаванні міліцыянтам.

Прэс-служба Аляксандра Мілінкевіча

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі