Міліцыя не будзе несці адказнасць за шкоду ад выкарыстання зброі

Міліцыя не будзе несці адказнасць за шкоду ад выкарыстання зброі

Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон "Аб змяненні законаў па пытаннях нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь". Раней яго ўхваліў парламент. Якія з'явіліся новаўвядзенні? Міліцыянеры не нясуць адказнасці за шкоду, прычыненую ў выніку прымянення фізічнай сілы, спецсродкаў, зброі, баявой і спецыяльнай тэхнікі, калі такое прымяненне "ажыццяўлялася ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўчых актаў, што рэгулююць дзейнасць гэтых органаў". Таксама органы ўнутраных спраў атрымліваюць права прымяняць баявую і спецтэхніку пры спыненні "масавых беспарадкаў".

Міліцыянеры атрымліваюць і права забараняць грамадзянам рабіць відэазапісы ці фотаздымкі. Сама ж міліцыя "пры выкананні службовых абавязкаў" зможа весці гука- і відэазапіс "навакольнай абстаноўкі, у тым ліку грамадзян". Усё гэта ўжо было летась падчас падаўлення масавых пратэстаў.

Асноўныя палажэнні закона пачнуць дзейнічаць праз месяц пасля яго афіцыйнай публікацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі