Вы тут

Міліцыя мэтанакіравана затрымлівала журналістаў падчас вулічных акцый

Аўтазакі ў Мінску / Еўрарадыё

Падчас вулічных акцыяў 14 ліпеня міліцыя і АМАП мэтанакіравана затрымлівалі журналістаў. 

У Мінску журналістаў Еўрарадыё Міхася Ільіна і Арцёма Маёрава затрымалі падчас жывога эфіру на плошчы Перамогі. Крыху пазней у тым жа раёне затрымалі журналістаў Радыё "Свабода" Алеся Пілецкага і Андрэя Рабчыка

Карэспандэнта TUT.by Аляксея Суднікава затрымалі на праспекце Незалежнасці, але праз некалькі хвілінаў адпусцілі. 

Пазаштатнага журналіста газеты "Новы час" Арцёма Ляву затрымалі каля Кастрычніцкай плошчы. Пазней затрымалі журналістку "Белсата" Кацярыну Андрэеву, а таксама аператара Бі-Бі-Сі Эндзі Смайта

У Гомелі затрымалі здымачную групу сайта "Моцныя навіны" Надзею Пужынскую і Марыну Драбышэўскую, а таксама журналіста Юрыя Глушакова

У Брэсце журналіст TUT.by Стас Коршунаў здымаў затрыманні, тады яго сталі выштурхоўваць і засланяць камеру рукамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.