Міліцыя блакавала ў Брэсце аўтамабіль з апазіцыйнымі лідэрамі

Дзве міліцэйскія машыны блакавалі і прыціснулі да абочыны аўтамабіль лідэраў аб’яднаных дэмакратычных сілаў, якія ехалі ў ізалятар часовага ўтрымання, дзе знаходзіцца Павел Севярынец.
Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, кіраўнік Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін і выканаўца абавязкаў сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Ляўковіч жадалі аддаць палітвязню перадачу.

Па словах Лябедзькі, міліцыянты патлумачылі свае дзеянні наяўнасцю аператыўнай інфармацыі аб тым, што на аўтамабілі з мінскімі нумарамі здзейснена злачынства. Разбор доўжыўся каля 30 хвілін. Былі перапісаныя пашпартныя даныя, пасля чаго апазіцыянераў адпусцілі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі