Міліцыя аператыўна знайшла новую кватэру незалежнага журналіста

На яго, нібыта, была складзена нейкая заява. Як паведаміў Еўрарадыё Яўген Скрабец, міліцыянты вельмі хутка "вылічылі" здымную кватэру, куды ён толькі засяліўся.



Скрабец: "Я не так даўно пераехаў на новае месца жыхарства і асабліва не распаўсюджваўся, дзе я буду. Ведалі толькі бацькі і некаторыя сябры. Было дзіўна, што літаральна на другі дзень майго пражывання прыйшлі два міліцыянты (адзін з іх прадставіўся мясцовым участковым) і на месцы склалі позву ў Ленінскі РУУС, каб я даў нейкія тлумачэнні".



Яўген Скрабец мяркуе, што позва звязана з шэсцем "Чарнобыльскі шлях", якое пройдзе ў Мінску 26 красавіка. Журналіст збіраўся прыняць у акцыі ўдзел у якасці карэспандэнта.
 

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі