Вы тут

Мікалаю Казлову пагражае трохмесячны арышт

Выбарчы пікет Мікалая Казлова / з архіву Еўрарадыё

Пракурор патрабуе 3 месяцы арышту для Мікалая Казлова. Такі тэрмін запрасіў дзяржабвінаваўца сёння на судзе над лідарам Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Гэта максімальна магчымае пакаранне.

Палітыка вінавацяць у "разгалошванні даных дазнання". Экс-міліцыянт Казлоў неаднаразова адмаўляўся даваць падпіску аб неразгалошванні на допытах у Следчым камітэце па "справе Каардынацыйнай рады". А потым распавядаў журналістам, як праходзілі допыты.

Прысуд будзе абвешчаны 6 жніўня. Суд праходзіць у закрытым рэжыме.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.