Мікалай Бардзюжа абмяркуе з Лукашэнкам стварэнне міратворчых сіл?

3 верасня пачынаецца рабочая паездка генеральнага сакратара Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы Мікалая Бардзюжы ў Беларусь. Такую інфармацыю распаўсюдзіла прэс-служба сакратарыята АДКБ. Падчас паездкі адбудуцца сустрэчы з вышэйшым вайскова-палітычным кіраўніцтвам Беларусі: прэзідэнтам, дзяржсакратаром Савета бяспекі, міністрам абароны.

Нагадаем, на саміце кіраўнікоў дзяржаў-членаў АДКБ, які мае адбыцца 4 і 6 кастрычніка ў Душанбэ, плануецца разгледзець пытанне аб стварэнні міратворчых сіл краін дамовы.

Кантынгент, які плануецца стварыць, будзе дзейнічаць як у зоне адказнасці арганізацыі, так і за яе межамі пад эгідай ААН. Як раней паведамляў Еўрарадыё кіраўнік Камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета рэспублікі Мікалай Чаргінец, Беларусь актыўна падтрымлівае ідэю стварэння ўласных “блакітных касак”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі