Мік Джагэр і Кэйт Рычардс вучацца ў Роні Вуда

Гітарыст брытанскага гурта Rolling Stones Роні Вуд перыядычна вучыць сваіх калегаў па калектыву Міка Джагера і Кэйта Рычардса, як граць іх жа ўласныя песні, бо яны гэта часта забываюць.
Нагадаю, што 60-гадовы музыка далучыўся да каманды толькі ў 1976 году,
але ўпэўнены, што лепш ведае стары рэпертуар гурта, чым яго
заснавальнікі.

Паводле аўтабіяграфічнай кнігі Вуда, якая называецца
"Ронни" і ў хуткім часе выйдзе ў свет, "падчас рэпетыцый па падрыхтоўцы
да сусветнага тура Мік ці Кэйт пачынаюць найграваць нешта, і Вуду
даводзіцца іх выпраўляць”.

А Кэйт Рычардс звычайна на гэта адказвае,
што “яны толькі напісалі гэтыя хіты, але гэта не значыць, што добра іх
ведаюць”. Маўляў, для яго “музыка - гэта найлягчэйшае ў працы ў
камандзе пад назвай Rolling Stones".

Фота: www.wiadomosci24.pl