Вы тут

Міхнавец: "Каго любіш? Люблю Беларусь!" — гэту ідэю нам трэба рэалізоўваць

Анатоль Міхнавец / www.youtube.com/

12 снежня госць Еўрарадыё — кіраўнік ініцыятывы "Беларуская нацыянальная памяць" Анатоль Міхнавец.

22 лістапада ў Вільні пахавалі Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў-паўстанцаў, парэшткі якіх былі знойдзеныя ў сталіцы Літвы. Да гэтага часу месца пахавання закатаванага нацыянальнага героя Беларусі было невядомае. Людзей, якія ў свой час шмат зрабілі для нашай Айчыны, але месца пахавання якіх альбо невядомае, альбо забытае нашчадкамі, даволі шмат, сцвярджае Анатоль Міхнавец. Адшукаць месцы апошняга прытулку знакавых для Беларусі дзеячаў палітыкі і культуры неабходна, калі мы сапраўды хочам "людзьмі звацца". Паразважаць пра сувязь нацыянальнай памяці і нацыянальнай ідэі мы і запрасілі ў праграму "Ідэя Х" Анатоля Міхнаўца.

Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі". Там жа задавайце нашым гасцям пытанні!

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй нацыянальнай ідэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.

Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць штотыдзень па чацвяргах у 14:00.

Партнёр праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by

Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:

Нацыянальная ідэя

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.