Міхаіл Мясніковіч стаў ганаровым прафесарам БДУ

Міхаіл Мясніковіч стаў ганаровым прафесарам БДУ

Старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч стаў ганаровым прафесарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Паводле версіі "Беларускага партызана", такім чынам рэктар Сяргей Абламейка спрабуе ўмацаваць свае пазіцыі ва ўладнай іерархіі. Міхаіл Мясніковіч за сваю кар'еру паспеў пабываць прэм'ер-міністрам, кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта, старшынёй прэзідыума Акадэміі навук. 

У БДУ зараз налічваецца 36 ганаровых прафесараў. Сярод іх прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў, прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў, прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў, прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон, расійскія палітыкі Валянціна Мацвіенка і Юрый Лужкоў ды інш.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі