Мігранты расказалі, чаму беларускія памежнікі стралялі ў паветра

Мігранты расказалі, чаму  беларускія памежнікі стралялі ў паветра

Беларускія сілавікі ўначы адправілі паўтысячы мігрантаў з польскай на літоўскую мяжу, піша Delfi. Па даных выдання, ім загадалі падзяліцца на групы па 20-25 чалавек (пазней — па 5-7 чалавек) і "чакаць камандаў". Пры гэтым сярод мігрантаў былі зусім маленькія дзеткі — малодшаму ўсяго 5 месяцаў.

Лагер мігрантаў з'явіўся побач з Капчамесцкай пушчай каля населенага пункта Кадыш побач з беларуска-літоўскай мяжой. Падкрэсліваецца, што людзей туды прывезлі на вайсковых машынах з таго ж лагера, які ў панядзелак утварыўся недалёка ад пункта пропуску "Брузгі" на беларуска-польскай мяжы. Напярэдадні там было 3-4 тысячы чалавек, якія спадзяваліся трапіць у Польшчу.

Некалькі груп мігрантаў ужо гэтай ноччу спрабавалі нелегальна трапіць у Літву. Калі за мінулыя суткі такіх спроб было 73, дык за 8 гадзін аўторка ўжо было спынена 82 мігранты.

Мігранты, якіх затрымалі літоўцы, расказваюць, што ў грузавікі беларускія сілавікі іх пасадзілі сілай. Казалі, што "павязуць у Польшчу". "Людзі плакалі, прасілі нікуды іх не везці, не аддзяляць ад лагера і блізкіх, — расказвае мігрант. — Тады беларускія памежнікі сталі страляць у паветра. Нас пасадзілі ў машыны і каля гадзіны кудысьці везлі".

Як вядома, беларускі бок напярэдадні заявіў, што стралялі на польскім баку мяжы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі