Вы тут

Мігрантка з Сірыі: Беларускія салдаты сказалі выбіраць Польшчу ці смерць

Мігрантка на беларуска-польскай мяжы / Reuters

DW расказвае гісторыі сем'яў з краін Блізкага Усходу, якія праз Беларусь нелегальна прарываліся ў Еўрасаюз. У відэа — пра сям'ю з Сірыі, якая апынулася на беларуска-польскай мяжы.

"Беларускія салдаты сказалі, што нам трэба выбіраць: ці Польшча, ці смерць", — расказвае Ала Масіні, маці дваіх дзяцей. І яны пайшлі на польскі бок мяжы.

Іншы мігрант, які дабраўся да Беларусі з Лівана, расказвае, што кожны раз, калі пераход у Польшчу не атрымліваўся, ён і іншыя прасілі беларускіх памежнікаў адвезці іх назад у Мінск, каб вярнуцца на радзіму. "Яны казалі: "Не, у цябе два варыянты: памрэш тут ці ідзі ў Польшчу", — пераказвае словы беларусаў ліванец. Ён абураны такімі адносінамі.

Раней DW расказвала пра тое, як працуе беларускі транзіт уцекачамі. За апошнія суткі ў Польшчу спрабавалі прарваццца з Беларусі больш за паўтысячы мігрантаў.

ЕС ускладае адказнасць за міграцыйны крызіс на афіцыйны Мінск і пагражае санкцыямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.