МХД хоча вылучыць 50 кандыдатаў у дэпутаты

Дэлегаты ўстаноўчага з'езда Маладых хрысціянскіх дэмакратаў мяркуюць, што выбары ў Беларусі не могуць быць дэмакратычнымі, пакуль у зняволенні знаходзяцца палітвязні. Апрача таго, на іх думку, выбары нельга лічыць справядлівымі: у краіне не рэгіструюць дэмакратычныя партыі і арганізацыі, няма свабоды СМІ, а таксама на выбарах адсутнічае рэальны кантроль за падлікам галасоў.



“Кампанія гэтак званых мясцовых выбараў, якую рыхтуе Ярмошына па старым сцэнарыі, з'яўляецца недэмакратычнай. Любыя вынікі такіх выбараў мы прызнаём нелегітымнымі”, — гаворыцца ў заяве дэлегатаў з'езда.



Разам з тым удзельнікі з'езда лічаць прымальным правесці інфармацыйную кампанію праз вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты. Пры гэтым прадстаўнікі МХД лічаць “недапушчальным заклік да грамадзян краіны браць удзел у самім галасаванні”, перадае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі