Мэру Гомелю паскардзіліся на адсутнасць пандусаў у горадзе

Старшыні гомельскага гарвыканкаму Аляксандру Бяляеву адправілі калектыўную скаргу на адсутнасць у горадзе пандусаў. За правы інвалідаў-калысачнікаў заступілася група грамадскіх актывістаў. Як адзначае БелаПАН, пандусаў няма каля ўваходу ў абласны драматычны тэатр, гарадскі цэнтр культуры, абласны грамадска-культурны цэнтр, цэнтральны ўнівермаг, абласное аб'яднанне арганізацыі прафзвязаў.

Аўтары скаргі спасылаюцца на тое, што на міжнародным аглядзе-конкурсе Гомель быў названы лепшым сярод гарадоў СНД у сферы ўкаранення інавацыйных тэхналогій у гарадской гаспадарцы. Гэтае высокае званне абавязвае звярнуць увагу мэра на праблему адсутнасці пандусаў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі