Вы тут

Меркель заяўляе, што ёй было дрэнна ад моцнага абязводжвання

Reuters

Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель патлумачыла прычыну свайго дрэннага самаадчування падчас сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Меркель заявіла, што ёй стала блага ад моцнага абязводжвання і яна пачулася лепей, калі выпіла тры шклянкі вады, паведамляюць нямецкія СМІ.

Раней паведамлялася, што канцлер не збіраецца адмяняць запланаваныя на гэты тыдзень мерапрыемствы з яе ўдзелам.

Меркель сустрэлася з Зяленскім 18 чэрвеня. Падчас выканання аркестрам нацыянальнага гімну яна стала моцна дрыжэць. Людзі ў атачэнні заўважылі гэта, але не падышлі да канцлера. Пасля Меркель правяла з Зяленскім перамовы, якія доўжыліся паўтары гадзіны.