Мэр украінскага горада Славуціч Юрый Фамічоў, аб выкраданьні якога расійскімі вайскоўцамі паведамлялася раней, на волі. УНІАН публікуе відэа яго выступу на сённяшнім мітынгу.
Нагадаем, сёння з'явілася інфармацыя, што расійскія войскі занялі горад Славуціч і выкралі Фамічова. Людзі выйшлі на мітынг у падтрымку Украіны, паведамляе кіраўнік украінскай партыі "Слуга народа" Алена Шуляк.
Паводле яе слоў, гараджане разгарнулі вялікі дзяржаўны сцяг, "акупанты адкрываюць агонь у паветра і кідаюць светлашумавыя гранаты, аднак людзей на мітынгу толькі больш". Удзельнікі мітынгу накіраваліся да захопленай расійскімі войскамі лякарні.
У Славутичі триває акція протесту. На відео, які викладають люди у соцмережах, видно, що у місто заїхала воложа техніка, чутно постріли pic.twitter.com/PXpXMLxkNn
— hromadske (@HromadskeUA) March 26, 2022