Вы тут

Мендэль пракаментавала чуткі пра цяжарнасць ад Зяленскага

Юлія Мендэль і Уладзімір Зяленскі / Facebook

Прэс-сакратарка ўкраінскага прэзідэнта Юлія Мендэль запісала кароткае відэа. У ім яна пракаментавала чуткі пра цяжарнасць ад Уладзіміра Зяленскага. Мендэль наўпрост пра гэта не кажа, а раіць зайсці на сайт тэлеканала 24, дзе выкрываецца гэты "фэйк".

Відэа прэс-сакратаркі Зяленскага з'явілася пазнавата — ва ўкраінскіх СМІ ўжо даўно абмяркоўваюцца згаданыя чуткі. Гэта яшчэ адзін удар па іміджу і рэйтынгу прэзідэнта Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.