Мельхер з "групы Аўтуховіча": гэта была вячэра не з мэтай захопу ўлады

Мельхер з "групы Аўтуховіча": гэта была вячэра не з мэтай захопу ўлады

У турме ў Гродне працягваецца гучны працэс над 12 удзельнікамі "групы Аўтуховіча". Па-ранейшаму дапытваюць абвінавачаных. У чацвер паказанні давала прадпрымальнік з Брэста 66-гадовая Ірына Мельхер (яе прызналі палітзняволенай у кастрычніку 2021-га). У яе распытвалі пра вячэру ў доме святара Сяргей Разановіча, падчас якой абмяркоўвалі "палітычныя тэмы" (пра гэта раней казалі іншыя абвінавачаныя).

Як піша "Гродзенская праўда", Мельхер сказала ў судзе, што "гэта не была вячэра з мэтай змовы ці абмеркавання захопу ўлады неканстытуцыйным чынам". Паводле яе слоў, гаварылі на самыя розныя тэмы, як рэцэпты страў, пра агульных знаёмых.

Ірына Мельхер адмаўляе сваё дачыненне да "дзеянняў па звяржэнні ўлады гвалтоўным чынам". Як піша выданне, сваю віну жанчына прызнала часткова (толькі ўдзел у масавых пратэстах 2020-га). А абвінавачваюць яе па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса. Сярод іх — "удзел у злачыннай арганізацыі", "акт тэрарызму", "захоп ці ўтрыманне дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам".

Суд пачаўся 18 траўня. Па версіі следства, былы "афганец" і прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч быў арганізатарам і кіраўніком "злачыннай групоўкі", якая падпальвала аўтамабілі і дамы сілавікоў, стварала схованкі са зброяй, рыхтавала новыя акцыі.

Удзельнікі "групы Аўтуховіча" знаходзяцца за кратамі з канца 2020 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі