Вы тут

Былога следчага Яўгена Юшкевіча прызналі палітвязнем

Яўген Юшкевіч разам са Святланай Ціханоўскай / Еўрарадыё

Былога следчага Яўгена Юшкевіча прызналі палітвязнем, з моманту яго затрымання прайшло 6 месяцаў, паведамляюць праваабаронцы.

Агулам сёння правабаронцы прызналі палітвязнямі 12 чалавек. Акрамя Юшкевіча, гэта Сяргей Прус, Дзмітрый Бондараў, Дзмітрый Сончык, Андрэй Разуваеў, Ірына Мельхер, Антон Мельхер, Галіна Дзербыш, Сяргей Рэзановіч, Любоў Рэзановіч, Павел Рэзановіч і Яўген Буйніцкі.

Такім чынам, у Беларусі на сёння 833 палітвязні.

Былога следчага і аднаго з ініцыятараў праекта ByChange Яўгена Юшкевіча затрымалі 19 красавіка па падазрэнні ў "акце тэрарызму". У чэрвені яму прад'явілі абвінавачванні па яшчэ двух артыкулах: "арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" і "масавыя беспарадкі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.