Медыкі просяць пажылых людзей заставацца дома

Медыкі просяць пажылых людзей заставацца дома

Міністэрства аховы здароўя Беларусі заклікала пажылых людзей заставацца дома. Таксама да самаізаляцыі з-за каранавіруса заклікалі людзей з хранічнымі захворваннямі і тых, хто мае мінімальныя прыкметы вотрай рэспіратарнай інфекцыі, а таксама тых, хто вярнуўся з-за мяжы. Але гэта не забарона, а рэкамендацыя. Таксама медыкі рэкамендуюць беларусам падчас знаходжання на вуліцы трымаць дыстанцыю ад іншых людзей — метр-паўтара. Мяркуецца, што гэта дапаможа не дапусціць распаўсюду каранавіруснай іінфекцыі COVID-19.

У нашай краіне на 23 сакавіка зафіксаваны 81 выпадак заражэння каранавірусам.

Беларускія медыкі далучыліся да сусветнага флэшмобу лекараў #StayAtHome. "Мы застанемся на працы, каб дапамагчы вам. Вы застаньцеся дома, каб дапамагчы нам!", — пішуць яны.

Першым, хто падтрымаў акцыю ў Беларусі, стаў галоўны ўрач 3-й гарадской дзіцячай клінічнай бальніцы Мінска Максім Ачарэтні. "Прашу падтрымкі для маіх калегаў, якія цяпер на працы, на пярэднім плане! — напісаў ён на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку" 21 сакавіка. — Я буду на працы. Будзьце, калі ласка, дома". За тры дні запісам падзялілася больш за 2 700 чалавек.

Медыкі просяць пажылых людзей заставацца дома
Беларускія медыкі / @minzdravbelarus

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі