Вы тут

"Медиа-Полесье" аштрафавалі за перадрук артыкула пра "пінскую бойню"

Судовае рашэнне наконт "Медиа-Полесье" / media-polesye.by

Суд Лунінецкага раёна аштрафаваў выданне "Медиа-Полесье" на 5771 рубель. Як паведамляе рэдакцыя, нагодай стаў артыкул пра "пінскую бойню", перадрукаваны з аднаго з агульнабеларускіх парталаў. 

"З 200 магчымых базавых велічынь штрафу, прадугледжаных інкрымінаваным нам артыкулам, суддзя С. Братанава прысудзіла 199 базавых — 5771 рубель. Гэта больш чым месячны фонд заработнай платы прадпрыемства", — гаворыцца ў рэдакцыйным артыкуле.

Адзначаецца, што для першакрыніцы негатыўных наступстваў за публікацыю не было.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.