Вы тут

Мазырскі НПЗ хоча выставіць Расіі рахунак за рамонт сапсаванага абсталявання

Мазырскі НПЗ / Гомельская праўда, gp.by

На Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе дарагое абсталяванне сапсавалася ад няякаснай расійскай нафты. Гэта пацвердзіў Еўрарадыё намеснік галоўнага інжынера Мазырскага НПЗ Дзмітрый Шурпач. Абсталяванне падвергнулася карозіі з-за нафты з высокім утрыманнем хлору:

"З-за карозіі абсталяванне сапсуецца. Прычына: нафта з павышаным утрыманнем хлору. Гэта факт усталяваны. Зараз абсталяванне сапсуецца, мы яго тут жа аператыўна рамантуем і вядзём пастаянны жорсткі кантроль, каб пры першых прыкметах вырашаць праблему і не дапусціць развіццё падзей у негатыўным ключы".