Майкл Джэксан намінаваны на American Music Awards

Майкл Джэксан пасмяротна намінаваны на пяць музычных прэмій American Music Awards (AMA), паведамляе Reuters. Джэксан можа атрымаць перамогу ў намінацыях “Артыст года”, “Лепшы альбом”, “Лепшы выканаўца ў катэгорыях поп/рок і соўл/R&B”.

Нагадаем, прэтэндэнты на American Music Awards – адну з самых прэстыжных музычных прэмій ЗША, адбіраюцца паводле продажу дыскаў і актыўнай ратацыі песень па радыё. Згодна з дадзенымі кампаніі Nielsen SoundScan, пасля смерці Майкла Дждэксана ў ЗША былі прададзеныя 5,7 мільёнаў яго дыскаў. Перавыдадзеная складанка хітоў спевака "Number Ones" да гэтага моманту разышлася тыражом у 1,9 мільёна экземпляраў і з’яўляецца самым прадаваемым дыскам года.

Цырымонія ўручэння прэмій American Music Awards 2009 адбудзецца 22-га лістапада ў Лос-Анжэлесе. З музыкаў свой выступ на імпрэзе пацвердзілі Тэйлар Свіфт, Эмінем, Kings of Leon і Lady GaGa, дадае Rolling Stone.

Фота: subscribe.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі