Курс долара ў чацвер панізіўся на 6 капеек
![Валюта](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-08/money-4546872_1280.jpg.webp?itok=LU5EOiV2)
Валюта / pixabay.com
Па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 15 жніўня панізіліся курсы долара і еўра.
Пры гэтым долар страціў 6 капеек і адкаціўся на мінімум за 6 дзён. На пачатку тыдня курс долара за два дні вырас на 10 капеек.
А расійскі рубель працягвае расці.
Вынікі валютных таргоў 15 жніўня:
Долар ЗША: 3,1493 (-0,0607 / -1,89%);
Еўра: 3,4900 (-0,0120 / -0,34%);
Расійскі рубель: 3,5319 (+0,0316 / +0,90%);
Кітайскі юань: 4,4300 (-0,0816 / -1,81%)
![Курс долара ў чацвер панізіўся на 6 капеек](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/kurs-1508.png.webp?itok=tm4GalmZ)
Курсы валют 15 жніўня / banki24.by
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.