Наталля Пяткевіч у Кобрыне гаварыла пра "інфармацыйную інфекцыю"
![Наталля Пяткевіч у Кобрыне](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-08/piat1.jpg.webp?itok=9rOhx2kL)
Наталля Пяткевіч у Кобрыне / vkobrine.by
Першая намесніца кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі Наталля Пяткевіч пабывала з рабочай паездкай у Кобрыне. Для яе арганізавалі экскурсію па фабрыцы "Палессе", якая выпускае пластыкавыя цацкі, і сустрэчу з калектывам. Як піша раённая газета, Пяткевіч гаварыла кобрынцам пра "інфармацыйную інфекцыю", якая ім пагражае ў інтэрнэце. Яна заклікала прысутных крытычна ацэньваць інфармацыю і правяраць крыніцы. Пра "экстрэмізм", за які нярэдка затрымліваюць на прапрыемствах, не згадвала.
Наталля Пяткевіч атрымала ад прадпрыемства сертыфікат на партыю цацак і паабяцала іх перадаць сем'ям, якія пераехалі ў РБ з Данбаса.
![Наталля Пяткевіч у Кобрыне гаварыла пра "інфармацыйную інфекцыю"](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/big-3d8f3062b90122fff30980ec1f8724b0.jpg.webp?itok=fL-FaEtr)
![Наталля Пяткевіч у Кобрыне гаварыла пра "інфармацыйную інфекцыю"](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/smalldown-d1866edae5e3ed85d90a8d0845241b8e.jpg.webp?itok=HACcG_YJ)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.