У Магілёве дзіця ўпала са зламанай горкі — пералом чэрапа
![Пластыкавае палатно горкі было проста выламана](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-08/horka1.jpg.webp?itok=zfvE-79f)
Пластыкавае палатно горкі было проста выламана / mogilev.online
У Магілёве дзіця ўпала са зламанай горкі і атрымала пералом чэрапа. Трохгадовага хлопчыка шпіталізавалі з цяжкай траўмай, піша mogilev.online.
Здарэнне адбылося ў сераду. Дзіця хацела скаціцца з горкі, усталяванай каля шматпавярховых жылых дамоў, але раптам на хуткасці вылецела за межы канструкцыі на вышыні каля 2 метраў ад зямлі. На фота відаць, што пластыкавае палатно горкі было проста выламана.
![У Магілёве дзіця ўпала са зламанай горкі — пералом чэрапа](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/photo_2024-08-15_15-57-14.jpg.webp?itok=poOm-G2K)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.