У Беларусі зноў падаражэла паліва, за выключэннем АІ-92

У Беларусі зноў падаражэла паліва, за выключэннем АІ-92

“Белнафтахім” анансаваў чарговае павышэнне коштаў на маторнае паліва. Гэтым разам падаражэлі ўсе яго віды, за выключэннем АІ-92-К5-Еўра, якое па-ранейшаму будзе каштаваць 1 рубель 39 капеек.

Астатнія віды паліва з 21 кастрычніка будуць прадавацца на АЗС па наступных коштах: АІ-95-К5-Еўра — 1 рубель 48 капеек, АІ-98-К5-Еўра — 1 рубель 69 капеек, ДП — 1 рубель 48 капеек.

Прэс-служба канцэрна паведамляе, што папярэднія змены коштаў не кампенсавалі выдаткі айчынных НПЗ, якія цяпер вымушаныя працаваць ва ўмовах росту коштаў на нафту. Адзначаецца, што за апошнія 12 месяцаў кошт нафты, якую набываюць беларускія прадпрыемствы, узрасла ў рублёвым эквіваленце на 54,5%, а кошт нафтапрадуктаў павялічыўся толькі на 15,2%.

Гэта ўжо 21-е за год павышэнне коштаў на бензін і дызельнае паліва ў Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі