Вы тут

У мінскай вадзе выявілі нафтапрадукты (дакумент)

Чарга па ваду ў Мінску / Еўрарадыё

У вадаправоднай вадзе ў Мінску выяўленыя нафтапрадукты. Гэта вынікае з дакумента, апублікаванага ў Telegram-канале "Матолька, дапамажы". Дакумент падпісаны галоўным санітарным лекарам Мінска Нэлі Гіндзюк.

Ліст адрасаваны ў адміністрацыі Маскоўскага і Фрунзенскага раёнаў Мінска, а таксама ў сталічную ЖКГ. У дакуменце гаворыцца, што пробы вады, ўзятыя 24 чэрвеня, не адпавядаюць санітарным нормам па наступных паказчыках: пах пры 20 градусах і 60  градусах, перманганатная акісляльнасць, нафтапрадукты. 

"У цяперашні час пітная вада не бясшкодная па хімічным складзе і не спрыяльная па арганалептычных уласцівасцях", — падкрэслівае санітарны лекар. 

24 чэрвеня без чыстай вады засталіся Фрунзенскі і Маскоўскі раёны Мінска — каля 750 тысяч чалавек. 25 чэрвеня аб праблемах з вадой сталі паведамляць жыхары іншых раёнаў сталіцы. 

Праверку з нагоды скаргаў мінчукоў пачала Генеральная пракуратура.

Дакумент пра наяўнасць нафтапрадуктаў у вадаправодзе Мінска / t.me/motolkohelp
Дакумент пра наяўнасць нафтапрадуктаў у вадаправодзе Мінска / t.me/motolkohelp

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.