Матч Кубка Дэвіса Беларусь — Македонія пройдзе ў Мінску

Матч першага раунда плэй-оф 1-й групы Еўра-Афрыканскай зоны паміж тэнісістамі Беларусі і Македоніі пройдзе 10—12 ліпеня ў Мінску, паведамляе БелаПАН.
Той, хто прайграе, 18—20 верасня ў другім раундзе плэй-оф сустрэнецца са Славакіяй у матчы за права застацца ў групе. Калі ў ліпеньскім паядынку слабейшымі будуць беларусы, то са славакамі яны сустрэнуцца ў Мінску.

Нагадаем, 8—10 траўня ў Яганесбургу Беларусь прайграла ПАР з лікам 0:5 у матчы за права выхаду ў плэй-оф Сусветнай групы Кубка Дэвіса.

У першым крузе Беларусь была вольная ад гульні, а паўднёваафрыканцы разграмілі на сваім корце македонцаў — 5:0.

У рэйтынгу Кубка Дэвіса, апублікаваным 11 траўня, Беларусь засталася на 32-м месцы, ПАР паднялася з 34-га на 27-е месца, Македонія засталася на 35-м, Славакія — на 11-м.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі