Вы тут

Матч футбольных зборных Беларусі і Грузіі ў Тбілісі пройдзе без заўзятараў

"Дынама-Арэна" ў Тбілісі / tour.ge

Матч плэй-оф футбольнай Лігі Нацый у Тбілісі паміж зборнымі Беларусі і Грузіі 8 кастрычніка пройдзе пры пустых трыбунах, паведамляе ТАСС са спасылкай на Федэрацыю футбола Грузіі. Такое рашэнне прынята з-за сітуацыі з распаўсюдам каранавіруса. Як вядома, УЕФА дазволіў запаўняць трыбуны на такіх паядынках на 30%. Але канчатковае рашэнне мусяць прымаць мясцовыя ўлады. А грузінскія эпідэміёлагі выступілі супраць прысутнасці заўзятараў на трыбунах — рызыку перадачы каранавіруснай інфекцыі ацанілі як высокую.

Матч Беларусь — Грузія мусіў прайсці яшчэ ў сакавіку сёлета, але неаднаразова пераносіўся з-за сітуацыі з каранавірусам. Пераможца гульні працягне змаганне за пуцёўку на чэмпіянат Еўропы — застанецца атрымаць адну перамогу, над пераможцам пары Косава — Паўночная Македонія. Футбольная зборная Беларусі на чэмпіянаце Еўропы яшчэ ніколі не гуляла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.