Масква не кіне Мінск — амбасадар Расіі Лук'янаў аб санкцыях супраць Беларусі

Амбасадар Расіі ў Беларусі Яўген Лук'янаў / Еўрарадыё
Амбасадар Расіі ў Беларусі Яўген Лук'янаў / Еўрарадыё

Масква не кіне Мінск і будзе падтрымліваць яго "да самых крытычных абставін", заявіў амбасадар Расіі ў Беларусі Яўген Лук'янаў. Такім чынам ён пракаментаваў 4-й пакет санкцый ЕЗ, які перад быў прыняты ў дачыненні да Беларусі, і пашырэнне санкцыйнага спісу ЗША.

"Мы не кінем Беларусь",цытуе Лук'янава агенцтва РІА Новости. Сваю пазіцыю дыпламат патлумачыў тым, што "мы – саюзнікі. Саюзнікі адзін аднаму не здраджваюць".

Пры гэтым ён заявіў, што сітуацыя можа пайсці, "як па аптымістычнаму, так і па песімістычным сцэнары". Але што ў гэтым выпадку меў на ўвазе дыпламат, РІА новости не ўдакладняе.

На мінулым тыдні прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падняў беларускае пытанне на сустрэчы з расійскім калегам Уладзімірам Пуціным у Жэневе. Змястоўнай размовы не атрымалася. Пуцін, са слоў Байдэна, "не не пагадзіўся з тым, што здарылася, у яго проста іншая перспектыва, што з гэтым рабіць".

Пазней прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў пацвердзіў, што пра Беларусь на сустрэчы гаварылі, але гэтае пытанне "ніякім чынам не адносіцца да ліку прыярытэтаў, якія стаялі на парадку дня" жэнеўскага саміту. Ён таксама адзначыў, што зблізіць пазіцыі РФ і ЗША па Беларусі немагчыма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі