Маск заяўляе, што не загадваў адключаць Starlink у Крыме

Ілан Маск / AP Photo

Ілан Маск / AP Photo / AP Photo

Ілан Маск кажа, што не абмяжоўваў доступ украінскага войска да Starlink у раёне Крыма, бо ў тым рэгіёне ён першапачаткова не быў актываваны.

"Рэгіёны дзеянні Starlink, пра якія ідзе гаворка, не былі актываваныя. SpaceX нічога не дэактывавала", — цытуе Бі-Бі-Сі словы Маска.

Ён паведамляе, што ўлады Украіны дасылалі яму экстраны запыт на актывацыю Starlink "на ўсім шляху да Севастопаля", аднак ён адмовіўся гэта зрабіць. Маск кажа, што не хацеў, каб яго кампанія была замяшаная ў ваеннай аперацыі і эскалацыі канфлікту: "Відавочна, што мэта была патапіць большую частку расійскага флоту, які стаяў на якары".

Напярэдадні тэлекампанія CNN паведаміла, быццам Маск таемна даручыў адключыць спадарожнікі Starlink каля ўзбярэжжа Крыма ў 2022 годзе. Такім чынам ён прадухіліў атаку ўкраінскіх падводных дронаў на расійскі ваенна-марскі флот. Пра гэты выпадак расказваецца ў біяграфіі Маска, якую напісаў журналіст Уолтар Айзэксан.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі