МАРТ разглядае каля 40 заяваў аб парушэнні антыманапольнага заканадаўства

МАРТ разглядае каля 40 заяваў аб парушэнні антыманапольнага заканадаўства

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРТ) разглядае каля 40 заяваў аб парушэнні антыманапольнага заканадаўства як на рэспубліканскіх, так і на мясцовых рынках, паведамляе прэс-служба ведамства.

МАРТ цяпер правярае наступныя рынкі па прадмет парушэнняў антыманапольнага заканадаўства: тытунёвыя вырабы, безалкагольныя напоі і мінеральныя (пітныя) воды, алкагольная прадукцыя, тэхнічнае абслугоўванне і рамонт касавага абсталявання, мэбля, перавозка аўтамабільным транспартам.

Міністэрства нагадвае, што паводле заканадаўства забараняюцца пагадненні паміж суб’ектамі гаспадарання, калі гэта прыводзіць да абмежавання або ліквідацыі канкурэнцыі. У прыватнасці, пад забарону трапляюць пагадненні паміж канкурэнтамі, якія дзейнічаюць на адным таварным рынку і спрабуюць любым чынам гэты рынак падзяліць, выключаюць доступ на яго іншых суб’ектаў гаспадарання.

Апроч таго, у ініцыятыўным парадку МАРТ аналізуе таварныя рынкі свініны, мяса птушкі, жывой рыбы і малака. Мэта — выяўленне і спыненне парушэнняў заканадаўства ў галіне супрацьдзеяння манапалістычнай дзейнасці і развіцця канкурэнцыі.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі