Марк Уэбер выйграў Гран-пры Манака

У нядзелю ў Монтэ-Карла перамогай аўстралійца Марка Уэбера (пілота каманды "RBR-Renault") завяршыўся найпрэстыжнейшы і найбесперспектыўнейшы ў сэнсе барацьбы шосты этап чэмпіянату свету па аўтагонках 2010 года у класе Формула-1 Гран-пры Манака.  Усё вырашылася ўжо на старце, дзе паляк Роберт Кубіца ("Рэно") саступіў сваю другую пазіцыю немцу Себасцьяну Фетэлю ("RBR-Renault"), а цяпер ўжо былы лідэр агульнага заліку англічанін Джэнсан Батан спаліў рухавік. У выніку – падвойны фініш RBR-Renault і трэцяе месца для Renault.

Адзінае, хто здолеў прадэманстраваць хаця б нейкую барацьбу на вуліцах Монтэ-Карла, гэта экс-чэмпіёны свету іспанец Фернанда Алонса ("Ferrari") і немец Міхаэль Шумахер ("Mercedes GP"). Спачатку Алонса, які стартаваў увогуле з боксаў, хутка разабраўся з групай не вельмі моцных балідаў, і, скарыстаўшыся выхадам на трасу машыны бяспекі, якіх, дарэчы было аж 4, здолеў выйсці аж на 6-ю пазіцыю перад Шумахерам. Але літаральна перад выхадам апошняй машыны бяспекі за 8 кругоў да фінішу немец нейкім цудам абыйшоў Ferrari іспанца.

Нешта такое спрабаваў паказаць і італьянец Ярна Трулі, які ў бягучым сезоне прадстаўляе колеры каманды "Lotus-Cosworth", але ў барацьбе за перадапошнюю пазіцыю з Карунам Чандакам ("HRT-Cosworth") быў не такі кемлівы, як семіразовы чэмпіён, што ва ўмовах вузкай трасы прывяло да прадказальнай калізіі.

Пасля пяці этапаў у агульным заліку сярод пілотаў змена лідэра і адразу у абодвух пілотаў "RBR-Renault" Марка Уэбера і Себасцьяна Фетэла па 78 пунктаў. Фернанда Алонса — трэці, у яго 73 пункты, Джэнсан Батан з’ехаў на 4-ю пазіцыю — 70 пунктаў. Лепшую пяцёрку замыкае бразільскі пілот Ferrari Філіпэ Маса.

Чарговы 7-ы этап чэмпіянату свету — праз два тыдні — з 28-га па 30 траўня ў Турцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі