Вы тут

Мархель назваў 35 футбалістаў, якіх выкліча ў зборную перад матчам з Грузіяй

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе Міхаіл Мархель / abff.by

Названы папярэдні склад зборнай Беларусі па футболе на паўфінальны матч плэй-оф Лігі нацый з камандай Грузіі. Ён пройдзе 26 сакавіка ў Тбілісі. Яго пераможца працягне барацьбу за пуцёўку на чэмпіянат Еўропы.

Як паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі футбола, у спісе 35 гульцоў. Нарэшце пасля траўмы вярнуўся ў зборную нападаючы БАТЭ Антон Сарока, упершыню выклікалі на збор галоўнай каманды форварда Іллю Шкурына з ЦСКА.

Брамнікі: Аляксандр Гутар ("Шахцёр", Салігорск), Павел Паўлючэнка ("Дынама-Брэст"), Антон Чычкан (БАТЭ), Ягор Хаткевіч ("Іслач", Мінскі раён);

Абаронцы: Аляксандр Мартыновіч ("Краснадар", Расія), Дзяніс Палякоў, Мікалай Золатаў ("Урал", Расія), Сяргей Паліцевіч, Сяргей Мацвейчык, Ігар Бурко ("Шахцёр"), Мікіта Навумаў ("Жэтысу", Казахстан), Аляксандр Паўлавец ("Дынама-Брэст"), Максім Шаўцоў ("Дынама-Мінск"), Сяргей Карповіч ("Іслач");

Паўабаронцы: Сяргей Кісляк, Міхаіл Гардзяйчук, Павел Савіцкі ("Дынама-Брэст"), Станіслаў Драгун, Ігар Стасевіч, Павел Няхайчык, Яўген Яблонскі, Дзмітрый Бага (БАТЭ), Іван Маеўскі, Макс Эбонг ("Астана", Казахстан), Мікіта Корзун ("Вілафранкенешэ", Партугалія), Юрый Кавалёў ("Арсенал", Расія), Юрый Кендыш, Дзмітрый Падстрэлаў ("Шахцёр"), Іван Бахар, Уладзіслаў Клімовіч ("Дынама-Мінск");

Нападаючыя: Дзяніс Лапцеў ("Дынама-Брэст"), Антон Сарока, Максім Скавыш (БАТЭ), Віталь Лісаковіч ("Шахцёр"), Ілля Шкурын (ЦСКА, Расія).

Збор галоўнай каманды пачнецца 21 сакавіка. Праз два дні пасля яго старту спіс скароціцца да 23 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.