МАРГ пра рэкламу "Dana Holdings" у выпусках навінаў: закон гэтага не рэгулюе

МАРГ пра рэкламу "Dana Holdings" у выпусках навінаў: закон гэтага не рэгулюе

2 кастрычніка ў Палаце прадстаўнікоў абмяркоўваліся змены ў заканадаўства аб рэкламе. Дэпутатаў, у прыватнасці, цікавіла, як рэклама "аднаго забудоўшчыка" можа трапляць у выпускі навінаў на дзяржаўных беларускіх тэлеканалах. 

"Тое, пра што вы гаворыце, не трапляе пад вызначэнне рэкламы, таму не рэгулюецца законам", — так намесніца міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аксана Канстанціновіч адказала дэпутату Валерыю Курсевічу.

Гэта не пазбавіла дэпутата занепакоенасці. Ён паўтарыў сваё пытанне наконт схаванай рэкламы ў тэленавінах і зазначыў, што не пазначаецца, што сюжэт — рэкламны.

Аднак чыноўніца паўтарыла, што закон пры гэтым не парушаецца. 

Як распавядала Еўрарадыё, такія сюжэты пра кампанію "Dana Holdings" паказвае тэлеканал АНТ. Кампанія належыць сербскім бізнесоўцам братам Карычам, асабіста знаёмым з Аляксандрам Лукашэнкам

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі