Вы тут

МАРГ падымае цэны на алкаголь у Беларусі

У Беларусі даражэе алкаголь / Еўрарадыё

У Беларусі падаражэе алкаголь. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) павялічвае мінімальныя адпускныя кошты на спірт, на алкагольныя напоі крэпасцю звыш за 28% і нават на пладова-ягаднае віно.

Апошняе, дарэчы, можна будзе прадаваць не танней за 3,54 рубля за 0,7 літра. Падаражэнне адбудзецца неўзабаве — калі пастанова пра яго будзе афіцыйна апублікаваная.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.